Знайсці
24.05.2017 / 14:257РусŁacБел

Затрыманаму жыхару Калінкавічаў можа пагражаць смяротнае пакаранне за забойства 22-гадовай даўніны

У пачатку года нецвярозага мужчыну затрымалі ў абласным цэнтры за грубае парушэнне грамадскага парадку. У дачыненні да 45-гадовага жыхара райцэнтра распачалі крымінальную справу за асабліва злоснае хуліганства з нажом. У ходзе расследавання былі праведзены розныя экспертныя даследаванні. Атрыманыя вынікі вывелі на іншае — нераскрытае злачынства.

У 1995 годзе міліцыя распачала крымінальную справу па факце наўмыснага нанясення цяжкіх цялесных пашкоджанняў, якія прывялі да смерці дзяўчыны. Ахвярай невядомага зламысніка стала 17-гадовая жыхарка Калінкавічаў. Але тады злачынцу ўдалося сысці ад правасуддзя. Праз два дзясяткі гадоў міліцыянты выйшлі на след меркаванага забойцы.

У выніку праведзенай генетычнай экспертызы ў дачыненні да хулігана выявілася супадзенне з біялагічным матэрыялам (спермай), знойдзеным на месцы злачынства, здзейсненага ў 1995-м. Па версіі следства, ахвяра злачынства першапачаткова падвергнулася згвалтаванню. Каб схаваць сляды, зламыснік забіў дзяўчыну, нанёсшы ёй некалькі смяротных удараў па галаве.

Падазраваны ў падвойным злачынстве мужчына знаходзіцца пад вартай, у дачыненні да яго прызначаная стацыянарная псіхолага-псіхіятрычная экспертыза. Расследаванне крымінальнай справы працягваецца. Паколькі санкцыя артыкула, якая ставіцца жыхару Калінкавічаў, прадугледжвае пакаранне ў выглядзе смяротнага пакарання, пытанне аб ужыванні тэрмінаў даўніны будзе вырашацца судом.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031