Знайсці
23.05.2017 / 10:3026РусŁacБел

У Расіі школьнікі-інтэлектуалы разбілі помнік Леніну праз нязгоду з яго палітыкай

Падлеткі з пасёлка Ушумун (Амурская вобласць Расіі) пашкодзілі помнік Уладзіміру Леніну праз рознагалоссі з ім па палітычных пытаннях, з горыччу канстатуе мясцовая камуністычныя партыя.

У Дзень піянерыі 19 мая двое навучэнцаў 8 і 9 класаў ушумунскай школы разбілі манумент пры дапамозе прадметаў, якія нагадваюць бейсбольныя біты. Яны пашкодзілі рукі і ногі скульптуры, адкалолі частка пінжака, разбілі пастамент і вазоны.

Падлеткі прызналі віну, свае дзеянні яны патлумачылі рознагалоссямі з палітыкай Леніна.

Па словах дырэктара школы, раней вучні не былі заўважаныя ў хуліганстве, а адзін з іх нядаўна заняў другое месца ў алімпіядзе па гісторыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031