Знайсці
23.05.2017 / 08:58РусŁacБел

З-за выбуху ў Манчэстэры ў Брытаніі спыненая перадвыбарчая кампанія

Reuters.com

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй, лідар лейбарыстаў Джэрэмі Корбін, ліберал-дэмакрат Цім Фэран, лідар Шатландскай нацыянальнай партыі Нікола Стэрджэн абвясцілі аб прыпыненні выбарчай кампаніі з-за выбуху на «Манчэстэр Арэне», паведамляе The Guardian.

Тэрэза Мэй адмяніла перадвыбарнае мерапрыемства на паўднёвым захадзе Вялікабрытаніі і замест гэтага старшынюе на пасяджэнні Камітэта краіны па надзвычайных сітуацыях. Кіраўніцтва Шатландскай нацыянальнай партыі перанесла публікацыю свайго перадвыбарчага маніфесту. Лідар ліберал-дэмакратаў Цім Фэран адмяніў запланаваны візіт у Гібралтар, дзе ён збіраўся сустракацца з выбаршчыкамі.

Лідэр лейбарыстаў Джэрэмі Корбін выказаў падтрымку ўсім пацярпелым у выніку выбуху і пахваліў аварыйна-выратавальныя службы «за мужнасць і прафесіяналізм».

Выбух на «Манчэстэр Арэне» адбыўся ў фае спартыўна-канцэртнага комплексу 22 мая адразу пасля завяршэння канцэрта спявачкі Арыяны Грандэ. З-за выбуху, які брытанская ўлада лічыць тэрактам, 19 чалавек загінулі, а яшчэ 59 атрымалі раненні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031