Знайсці
20.05.2017 / 15:31РусŁacБел

П'яны таксіст на «Доджы» падбіў «Фальксваген» і, чакаючы ДАІ, заснуў

За стырном пацярпелага аўто таксама быў нецвярозы кіроўца.

Два аўтамабілі з п'янымі кіроўцамі сутыкнуліся ў Мінску, паведаміла карэспандэнту БелТА старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ РУУС Фрунзенскага раёна Алена Волчак.

ДТЗ адбылося сёння раніцай. Кіроўца таксі на «Доджы» ехаў па вуліцы Прытыцкага. «Ён рухаўся ў трэцяй паласе. Пры перастраенні ў другую паласу сутыкнуўся з аўтамабілем «Фальксваген», у салоне гэтай машыны знаходзіўся пасажыр. Кіроўцы выйшлі, таксіст прапаноўваў разабрацца без ДАІ, але другі ўдзельнік ДТЗ настаяў на выкліку інспектараў. Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі знайшлі кіроўцу таксі спячым на заднім сядзенні сваёй машыны. У крыві ў яго было 2,41 праміле алкаголю. У кіроўцы «Фальксвагена» — 0,35 праміле», — распавяла Алена Волчак.

Машыны ўдзельнікаў ДТЗ адпраўленыя на штрафную стаянку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера