Знайсці
17.05.2017 / 16:3510РусŁacБел

Мазырскія ўлады плануюць здаваць участак Прыпяці ў арэнду для камерцыйнага рыбалоўства

Больш за 90 кіламетраў Прыпяці з прылеглымі поймавымі вадаёмамі ў Мазырскім раёне неўзабаве маюць здаць у арэнду для прамысловага і платнага аматарскага рыбалоўства.

«Мусіць быць яно здабыткам народу і ўсім адпачываць аднолькава і правільна, а хтосьці з гэтага хоча грошы мець. Як гэта разумець? Мы лічым, што гэта не правільна», — кажа мясцовы жыхар.

Перадаць у арэнду частку Прыпяці пастанавілі на падставе 508-га Указу кіраўніка краіны, скіраванага на павышэнне эфектыўнасці вядзення гаспадаркі і рыбагаспадарчае дзейнасці. У Мазырскім райвыканкаме запэўніваюць, што такі крок не паўплывае на магчымасць адпачываць на рацэ. Што да рыбалкі — нібыта для мясцовых яна мусіць застацца бясплатная па ўсёй тэрыторыі, а адцінку 13 кіламетраў у межах Мазыра здаваць у арэнду не будуць.

«Да там роў і плот, калючы дрот. Куды вы пойдзеце рыбачыць, скажыце?», — даводзіць сваю праўду мужчына.

Мясцовыя жыхары не вераць, што рыбалка будзе бясплатнай. Лавіць рыбу за грошы не кожны можа сабе дазволіць. Да таго ж экалагічныя актывісты адзначаюць, што прамыслова лавіць рыбу тут нельга. Тры гады таму Прыпяць ужо пацярпела ад арэнды: колькасць рыбы значна зменшылася. Мазырчукі збіраюць подпісы за адмену перадачы ракі ў арэнду.

Ці спраўдзяцца асцярогі, будзе вядома неўзабаве. Таргі на права арэнды ракі адбудуцца 22 мая. Стартавая цана Прыпяці пакуль складае крыху больш за 2 тысячы рублёў.

belsat.eu

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031