Знайсці
17.05.2017 / 07:086РусŁacБел

Украіна абвінаваціла расійскія рэсурсы ў атацы на сайт Парашэнкі

Украінскія ўлады назіраюць DDOS-атаку на сайт адміністрацыі прэзідэнта краіны. Пра гэта заявіў намеснік кіраўніка адміністрацыі Дзмітрый Шымкіў, паведамляецца ў «Фэйсбуку» офіса Пятра Парашэнкі.

Па словах Шымківа, хакерская атака - гэта адказ на блакаванне расійскіх соцсетей, пра якую стала вядома 16 мая.

«З 15:15 мы назіраем адказ расейцаў на ўказ прэзідэнта, у якім даручаецца закрыць доступ да расійскіх сацыяльных сетак, - сказаў украінскі чыноўнік. - Мы бачым імітацыю пераходаў і DDOS-атаку з рэсурсаў «Яндэкса» і «VK».

Адміністрацыя прэзідэнта запэўнівае, што IT-спецыялісты кантралююць сітуацыю і пагрозы для сайта няма. Офіс Парашэнкі не даў доказаў таго, што да атакі датычныя расейскія рэсурсы.

Бі-бі-сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031