«Белтэлекам» перайшоў на рускую мову ў прагнозе надвор'я па сваёй ініцыятыве, разарваўшы дамову з Гідраметам
Ад 10 мая служба прогнозу надвор'я «195» перайшла з беларускай на рускую мову.
«Белтэлекам» патлумачыў, што гэта звязана «са змяненнем дамоўных адносін з Гідраметам і прывядзеннем працы службы 195 да адзінага фармату па ўсёй краіне».
Мы звярнуліся ў Гідрамет з просьбай патлумачыць, што змянілася ў дамове.
«Па дагавору ад 10 сакавіка 2013 года з «Белтэлекамам» супрацоўнікі Гідрамета агучвалі прагноз надвор'я на беларускай мове.
Аднак 18 красавіка 2017 года «Белтэлекам» апавясціў Гідрамет, што спыняе дагаворныя адносіны ў аднабаковым парадку ад 10 мая 2017 года.
У сувязі з гэтым у цяперашні час прагноз надвор'я агучваюць супрацоўнікі «Белтэлекама», — пракаментаваў Гідрамет. Прычым, як выявілася, агучваюць па-руску.
0
0
0
0
0
0
Хто такая чаліня? Сяброўка Чалага?
 29
Як правільна сказаць: «У Іўі ў яе ё я»?
 11
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Футбольны Еўра-2024 па БТ паказваць не будуць
 4
Памерла маці Вітольда Ашурка
 7
У Беларусь прыляцелі 8 расійскіх вайсковых верталётаў
 10
Папулярны польскі банк стаў блакаваць беларусам доступ да анлайн-акаўнтаў. Што здарылася?
 24
У акупаваным Луганску прагрымелі выбухі
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера