Знайсці
11.05.2017 / 11:533РусŁacБел

У Петрыкаве вынесены прысуд жанчыне, што забіла вясковую паштарку

Сёння ў Петрыкаве суд Гомельскай вобласці прысудзіў 42-гадовую Алену Цярэню да 20 гадоў у калоніі агульнага рэжыму. Жыхарка вёскі Капаткевічы Петрыкаўскага раёна прызнана вінаватай у забойстве з асаблівай жорсткасцю з карыслівых меркаванняў сельскай паштальёна і ў разбоі.

Трагедыя, якая ўзрушыла невялікую вёску на Палессі, адбылася 14 кастрычніка. У гэты дзень пасля абеду паштальён мясцовага вузла сувязі Валянціна Сарочык пайшла разносіць карэспандэнцыю і пенсіі і прапала. Тэлефон дзяўчыны доўга не адказваў, а затым і зусім стаў недаступны. Сваякі і калегі забілі трывогу. Неўзабаве да пошукаў зніклай дзяўчыны падключыліся аднавяскоўцы і міліцыя. Знайшлі паштарку на наступны дзень у склепе аднаго з прыватных дамоў на ўскраіне пасёлка. Спачатку ў хляве на тэрыторыі двара выявілі жоўты ровар, на якім перасоўвалася Валянціна, затым у смеццевым вядры на вуліцы — яе разламаны на тры часткі тэлефон, а пазней і цела дзяўчыны.

Пад падазрэнне трапіла гаспадыня дома — Алена Цярэня. Праз некалькі гадзін яна ва ўсім прызналася.

Згодна з матэрыяламі справы, абвінавачаная нанесла забітай не менш за 11 удараў сякерай, завалодала маёмасцю — газетамі, шакаладам, больш за 1,5 тыс. рублёў (сума шасці пенсій, якія Сарочык разносіла ў гэты дзень па хатах).

— Я хачу толькі толькі прынесці свае шчырыя спачуванні баку загінулай, — звярнулася да сваякоў забітай Валянціны у сваім апошнім слове жанчына.

Пракурор прасіў прызначыць 23 гады пазбаўлення волі.

Суд прысудзіў Алену Цярэню да 20 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Сваякам забітай яна павінна будзе выплаціць сто тысяч рублёў.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031