Знайсці
11.05.2017 / 10:553РусŁacБел

У кіраўніка латвійскай контрразведкі скралі персанальны камп'ютар

У дырэктара Бюро па абароне Сатсверме (Канстытуцыі — Інстытут дзяржаўнай бяспекі) Яніса Майзіціса на гэтым тыдні скралі асабісты камп'ютар. Злодзеі праніклі ў кватэру, якую Майзіціс арандуе.

Прадстаўнік Бюро Івета Маўра пацвердзіла інфармацыю аб крадзяжы камп'ютара, але адзначыла, што сакрэтнай інфармацыі ў ім не было. Расследаваннем крадзяжу займаецца Дзяржпаліцыя.

Начальнік Дзяржпаліцыі Інтс Кюзіс распавёў, што ў Майзіціса выкрадзеныя яшчэ некалькі невялікіх прадметаў. Па словах Кюзіса, у раёне, дзе жыве Майзіціс, раней кватэрных крадзяжоў не было. Версій злачынства начальнік Дзяржпаліцыі вылучаць не стаў.

Самому Майзіцісу цяжка меркаваць, ці звязаны крадзеж з арандаванай ім кватэры з яго прафесійнай дзейнасцю, сказала Маўра.

Delfi.lv

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031