Знайсці
03.05.2017 / 16:19РусŁacБел

Індыйскіх дактароў навучаць абараняцца ад пацыентаў

Сотні дактароў у адной з буйных бальніц Індыі ў маі пачнуць наведваць заняткі па самаабароне. Яны павінны навучыцца абараняць сябе ад хворых і іх сваякоў, паведамляе ВВС.

Штодзённыя курсы ў Індыйскім інстытуце медыцынскіх навук у Дэлі павінны навучыць персанал абараняць сябе ад пацыентаў і іх сваякоў. Навучаць дактароў будуць прафесійныя спартсмены, якія займаюцца баявымі мастацтвамі.

Апошнія даследаванні паказваюць, што летась фізічнаму нападу або абразам падвергнулася 40% дактароў, піша Hindustan Times.

У сакавіку на фоне паведамленняў аб трох выпадках прымянення гвалту супраць медыкаў больш за тры тысячы супрацоўнікаў аддзяленняў хуткай дапамогі і паліклінік ў штаце Махараштра зладзілі забастоўку ў знак салідарнасці з пацярпелымі калегамі.

На працягу пяці дзён медыкі-пратэстоўцы працавалі ў касках, а затым папрасілі кіраўніцтва арганізаваць курсы самаабароны.

З 15 мая лекары пачнуць штодзённыя трэніроўкі тхэквандо. Асноўны курс будзе доўжыцца шэсць месяцаў. Жадаючыя дасягнуць больш высокіх вынікаў могуць прайсці паглыбленую праграму, разлічаную на два з паловай гады.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031