Знайсці
29.04.2017 / 14:418РусŁacБел

Па ўсёй Расіі праходзяць акцыі «Надакучыў»

Акцыі «Надакучыў» (Надоел) праходзяць 29 красавіка ў некалькіх гарадах Расіі.

Некаторыя з іх не былі ўзгодненыя з гарадскімі ўладамі. Паводле задумы арганізатараў, удзельнікі павінны пісаць лісты Уладзіміру Пуціну з заклікам адмовіцца ад удзелу ў выбарах 2018 года.

На няўзгодненай акцыі ў Санкт-Пецярбургу, якую праводзіць «Адкрытая Расія», затрыманыя 30 чалавек.

Раней паведамлялася пра затрыманні на акцыі ў Кемераве. Там былі затрыманыя 14 чалавек. Былі затрыманні ў Новакузнецку і Цюмені.

У цэнтры Масквы ў раёне Старой плошчы каля метро «Кітай-Горад», а таксама на Славянскай плошчы сабраліся 400 чалавек. Плануецца, што яны пройдуць да будынка Адміністрацыі прэзідэнта, дзе маюць намер падаць зварот да кіраўніка дзяржавы з просьбай не вылучаць сваю кандыдатуру на новы прэзідэнцкі тэрмін.

Паліцыя просіць тых, хто сабраўся праходзіць у бок Краснай плошчы і не затрымлівацца.

У Маскве ў чаканні акцыі, фота Яўгенія Фельдмана

Паводле meduza.io

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031