Знайсці
26.04.2017 / 06:364РусŁacБел

Польшча зніжае суму для «tax free»

200 замест 300 злотых павінен выдаткаваць іншаземец у Польшчы, каб мець магчымасць падаць заяву на вяртанне ПДВ.

Міністэрства фінансаў Польшчы апублікавала праект пастановы, якая зніжае мінімальны кошт пакупак і дае права на вяртанне ПДВ. Прычына? Пасля павелічэння мінімальнай сумы да 300 злотых у мінулым годзе скараціўся абарот малых, сямейных прадпрыемстваў, якія ўдзельнічаюць у сістэме «tax free», — патлумачыла Мінфін.

Новая пастанова ўвойдзе ў сілу 1 чэрвеня 2017 года.

З чэрвеня, каб падаць заяўку на вяртанне падатку ПДВ, падарожнік павінен мець з сабой квітанцыю мінімум на 200 злотых.

Дырэктывы ЕС вызначаюць, што вяртанне падатку можа прымяняцца для замежніка звонку ЭЗ, які выдаткуе ў краіне ЕС 175 еўра або эквівалент гэтай сумы ў нацыянальнай валюце. Тым не менш, дзяржавы-чальцы маюць магчымасць памяняць гэтую суму. І гэтай магчымасцю карыстаецца Польшча.

radyjo.net

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031