Знайсці
22.04.2017 / 20:41РусŁacБел

У Вялікабрытаніі знайшлі копію Дэкларацыі незалежнасці ЗША

Навукоўцы з Гарвардскага ўніверсітэта паведамілі аб унікальнай знаходцы. Ім удалося знайсці дакладную копію Дэкларацыі незалежнасці ЗША, выкананую на пергаменце. Пра гэта паведаміў шэраг інфармагенцтваў.

Копія гістарычнага дакумента была знойдзеная на поўдні Вялікабрытаніі. Эмілі Снэф і Дэніэл Ален знайшлі яе ў архіве горада Чычэстэра. Знаходка датаваная 1780-мі гадамі.

Адзіны (як лічылася раней) асобнік дакумента захоўваецца ў Нацыянальным архіве Вашынгтона. Знойдзеная копія, магчыма, належала герцагу Рычмандскаму, які быў вядомы сваімі радыкальнымі поглядамі і падтрымкай амерыканцаў у іх барацьбе за незалежнасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031