Знайсці
19.04.2017 / 11:271РусŁacБел

У Мінскім раёне п'яны кіроўца «Альфа Рамэа» збіў пешахода і ўцёк

У вёсцы Лугавая Слабада п'яны кіроўца збіў пешахода і ўцёк з месца ДТЗ. Пра гэта auto.tut.by паведаміла прадстаўнік ДАІ Мінскага раёна Кацярына Сільчанка.

Аварыя адбылася 18 красавіка, каля 21.00. Паводле папярэдняй інфармацыі, 38-гадовы кіроўца «Альфа Рамэа» ехаў па вуліцы Кастрычніцкай і паблізу дома № 12А здзейсніў наезд на 18-гадовага хлопца, які ішоў па краі праезнай часткі ў спадарожным кірунку.

Пасля наезд кіроўца з месца здарэння ўцёк, аднак быў затрыманы ў ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў. Аказалася, што ён быў п'яны. Медыцынскі агляд паказаў 2,3 праміле алкаголю.

У выніку ДТЗ пешаход атрымаў траўмы рознай ступені цяжкасці і быў шпіталізаваны ў Мінскую ЦРБ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031