Знайсці
14.04.2017 / 15:3828РусŁacБел

Вядомага расійскага тэлевядучага затрымалі ў цэнтры Масквы ў касцюме пеніса ФОТАФАКТ

Фота Сяргея Ержанкова

Тэлевядучы тэлеканала «Дождь» Павел Лабкоў затрыманы ў цэнтры Масквы ў касцюме мужчынскіх геніталій.

Перад тым, як адбылося затрыманне, Лабкоў зняўся побач з інсталяцыяй, якая сімвалізуе велікоднае яйка, якую ўсталяваў гарадскі камітэт па добраўпарадкаванні.

«Інсталяцыя ад Пятра Палыча Бірукова і дэпартамента па добраўпарадкаванні. Паліцыя не ацаніла — Пашу затрымалі», - адзначыў калега затрыманага Сяргей Ержанкоў.

У гутарцы з Бі-бі-сі Ержанкоў удакладніў, што Лабкова даставілі ў міліцыю, убачыўшы ў яго дзеяннях парушэнне грамадскага парадку.

Карыстальнікі сацсетак адзначаюць, што медыцынская клініка «Мядок» мінулай восенню выпускала на вуліцы ў якасці «жывой рэкламы» прамоўтэраў у касцюме жаночых геніталій. Тая рэкламная кампанія абышлася без затрыманняў.

Павел Лабкоў працуе на «Дожде» з 2012 года. Да гэтага ён доўга працаваў на НТВ, дзе апроч іншага вёў перадачу «Расліннае жыццё» і займаўся папулярызацыяй батанікі. Ён таксама вядомы асветніцкай працай па пытаннях СНІДа.

Пазней стала вядома, што Паўла Лабкова аштрафавалі на 500 рублёў за парушэнне грамадскага парадку, канфіскавалі касцюм і адпусцілі.

Бі-бі-сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031