Знайсці
09.04.2017 / 09:20РусŁacБел

У сутыкненні электрычкі і цягніка Масква—Брэст пацярпелі шэсць грамадзян Беларусі: трое шпіталізаваныя

Пры сутыкненні пасажырскага цягніка Масква—Брэст і прыгараднай электрычкі на захадзе Масквы пацярпелі 6 грамадзян Беларусі. Трое з іх шпіталізаваныя, трое атрымалі меддапамогу і адмовіліся ад шпіталізацыі, паведамілі карэспандэнту БелТА ў МЗС Беларусі.

У маскоўскія бальніцы былі змешчаныя дзве жанчыны і адзін мужчына. У іх дыягнаставаныя пераломы рэбраў і ўдары, усім аказана неабходная дапамога.

Яшчэ трое беларускіх грамадзян, атрымаўшы дапамогу, адмовіліся ад шпіталізацыі і накіроўваюцца ў Беларусь.

Расійскія медыкі суправаджаюць пацярпелых да Оршы, а затым беларускія калегі будуць суправаджаць суайчыннікаў далей.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031