Знайсці
08.04.2017 / 12:364РусŁacБел

Незалежны тыднёвік «Новы час» з'явіўся ў шапіках «Белсаюздруку»

Ад 8 красавіка ў шапіках «Белсаюздруку» можна набыць незалежную газету «Новы час». Пакуль гэта тычыцца Мінска і мінскага рэгіёна. Таксама ёсьць магчымасць аформіць падпіску на другое паўгоддзе.

Вось што з гэтай нагоды расказала прэсавай службе Беларускай асацыяцыі журналістаў рэдактарка выданьня Аксана Колб. Яна кажа, што першы нумар, які пойдзе ў шапікі, мае № 13, але ў рэдакцыі спадзяюцца, што ён будзе шчаслівым:

«Усе нумары цяпер асаблівыя, бо мы распавядаем пра бурлівыя падзеі, што адбываюцца ў краіне. У гэтым нумары ёсьць цікавы матэрыял — пачатак серыі артыкулаў пра рэпрэсаваных асобаў, якіх ніхто такімі не лічыў. Гэтых людзей высылалі без тэрміну, звычайна за эканамічныя злачынствы. Абапіраемся на архіўныя звесткі, нідзе пра гэта яшчэ не пісалі. Я ўдзячная чытачам, якія падтрымлівалі нас усе гэтыя гады, і спадзяюся, што яны застануцца з намі, будуць пытацца пра газэту ў шапіках, набываць яе».

Сёлета ў лютым галоўны рэдактар «Народнай Волі» Іосіф Сярэдзіч сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам і перадаў яму сьпіс выданняў, якія не могуць трапіць у дзяржаўную сетку распаўсюду. Лукашэнка паабяцаў вырашыць праблему з легалізацыяй недзяржаўных СМІ.

Тыя, хто звярнуўся ў дзяржаўныя сістэмы распаўсюду, сапраўды ўпершыню за шмат гадоў атрымалі станоўчыя адказы. На гэтым тыдні вярнуліся ў шапікі «Газета Слонімская», «Новы Час», «Intex-press» і «Барысаўскія навіны».

Большасьць згаданых выданняў, а таксама «Свободные новости плюс» і «Вольнае Глыбокае», знаходзяцца на этапе ўзгаднення для ўключэння ў падпісны каталог «Белпошты» на другое паўгоддзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031