Знайсці
08.04.2017 / 10:5760РусŁacБел

Лукашэнка пра «дармаедскі» дэкрэт: «Гэта міна запаволенага дзеяння»

Падчас нарады, прысьвечанай пэрспэктывам разьвіцьця беларускай навукі, Аляксандар Лукашэнка заклікаў навукоўцаў далучыцца да прапрацоўкі так званага дэкрэту № 3, які ў народзе атрымаў назву «дармаедзкага».

Паводле кіраўніка краіны, дакумэнт быў бы не такім супярэчлівым, каб да яго стварэньня прыцягнулі не дылетантаў, а экспэртаў, якія добра знаёмыя з праблематыкай:

«Выкананьне дэкрэту было жахлівым. Даручыў дапрацаваць. І вось ён у мяне на стале ляжыць, я яго прачытаў і цяпер думаю: які там прынцып закладзены? А прынцып той жа. Думаеце, «дармаеды», як яны сябе называюць, будуць працаваць цэлы год і кожны месяц па 12 даляраў адлічваць? Ня будуць. Гэта міна запаволенага дзеяньня. Яны зноў дацягнуць да крайняй кропкі, нічога не заплацяць, працаваць ня будуць, а потым ім памахаюць — і яны пойдуць зноў па вуліцах, дарогах і гэтак далей».

Тым ня меней, Лукашэнка не адмаўляецца ад намеру рэалізаваць дэкрэт № 3 у поўным аб’ёме, але цяпер хоча надаць гэтаму «навуковае абгрунтаваньне»:

«Маглі б мы з навукоўцамі, гуманітарыямі, акадэмікамі прапрацаваць гэтую тэму і некалькі варыянтаў абраць? Не, зноў мне прынесьлі гэты праект дэкрэту, паклалі на стол», — канстатаваў Лукашэнка, які летась ухваліў ідэю спаганяць падатак з тых, хто «ўхіляецца ад удзелу ў фінансаваньні дзяржаўных выдаткаў».

Радыё «Свабода»

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031