Знайсці
06.04.2017 / 13:4348РусŁacБел

Еўрапарламент прагаласаваў за бязвізавы рэжым для Украіны

Еўрапейскі парламент прагаласаваў за прадастаўленне бязвізавага рэжыму з ЕС для грамадзян Украіны.

Галасаванне адбылося падчас другой часткі пленарнай сесіі ЕП.

За зацвярджэнне праекта заканадаўчай рэзалюцыі аб унясенні Украіны ў пералік трэціх краін, грамадзянам якіх адмяняюцца візавыя патрабаванні, прагаласавалі большасць дэпутатаў Еўрапарламента.

Цяпер пытанне бязвізавага рэжыму для Украіны павінны разгледзець Камітэт пастаянных прадстаўнікоў (COREPER) - 26 красавіка— і Рада міністраў ЕС.

У выпадку станоўчага рашэння дакумент падпішуць і апублікуюць у афіцыйным часопісе Еўрасаюза.

З моманту публікацыі бязвізавы рэжым запрацуе праз 20 дзён, меркавана — з 11 чэрвеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031