Знайсці
06.04.2017 / 11:14РусŁacБел

У Бабруйску дазволілі мітынг за правы і свабоды грамадзян

Бабруйскі гарвыканкам дазволіў правесьці 9 красавіка мітынг за правы і свабоды грамадзян. Заяўку на яго падавала кіраўніца суполкі прафсаюзу РЭП Галіна Сьмірнова 24 сакавіка, перад сваім другім судом за арганізацыю папярэдніх мітынгаў, а канкрэтна — за перапост у «Аднаклясьніках» інфармацыі пра тое што 12 сакавіка мусіць адбыцца мітынг.

Мітынг 9 красавіка мае адбыцца на тэрыторыі стадыёну фабрыкі «Славянка». Праз тапаграфічныя асаблівасьці Бабруйску гэта адначасова і недалёка ад цэнтру, і практычна край гораду, далей толькі крэпасьць. Стадыён зьяўляецца афіцыйна адведзеным уладамі месцам для пікетаў ці мітынгаў, і Галіна Сьмірнова ў заяве адразу пазначыла яго.

— Я ж ужо бачыла, да чаго ідзе, — тлумачыць Сьмірнова, — у горадзе ўжо нічога не дазвалялі. Каб і пратэставы настрой людзей падтрымаць, і без ахвяраў абысьціся, заведама пагадзілася на афіцыйна адведзенае месца. Але й на мітынгу і далей мы будзем патрабаваць ня толькі адмены «дармаедзкага» дэкрэту, кантрактнай сыстэмы, спыненьня перасьледу палітычных апанэнтаў, але й права праводзіць мітынгі ў больш зручных і бачных месцах. Плошчу Перамогі я, напрыклад, лічу ідэальным месцам. Але яны, напэўна, баяцца, што мы танк згонім.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031