Знайсці
06.04.2017 / 10:555РусŁacБел

Расеец пасля здачы нарматываў у АМАП трапіў у кому і праз год памёр

У лютым 2017 года года ў адной з бальніц Краснадара памёр 32-гадовы Сяргей Мухін. У лютым 2016-га ён спрабаваў паступіць на службу ў краснадарскі АМАП. Падчас здачы ўступных нарматываў яго моцна зьбілі — да стану комы; за год мужчына так і не змог аднавіцца. Следчы камітэт Расіі праводзіць праверку гэтага інцыдэнту. «Медуза» распавядае, што вядома пра справу.

Сяргей Мухін здаваў нарматывы для прыёму ў АМАП у пачатку 2016 года, гэта адбывалася на базе падраздзялення ў Краснадары. Тады ён узяў удзел у баях-спарынгах з дзейнымі супрацоўнікамі падраздзялення. У той дзень Мухін прайшоў тры баі; як распавяла «Медузе» яго сястра Марыя, аднаму з праціўнікаў ён моцна пашкодзіў нагу.

Да пераезду ў Краснадар і рашэння пайсці ў АМАП Сяргей Мухін некалькі гадоў служыў у войску па кантракце, а пасля гэтага працаваў у судзе ў Ніжнім Ноўгарадзе; ён быў кандыдатам у майстры спорту па боксе.

Мухіну прызначылі экзамен па бегу ў траўні, але ў наступны раз на базе АМАП яго паклікалі нашмат раней, 29-га лютага. Ужо на месцы яму абвясцілі, што будзе праведзеная яшчэ адна серыя баёў; па інфармацыі краснадарскага выдання «Рэгіён анлайн», супернік Мухіна важыў 115 кілаграм, ён сам — 87.

Па словах Святланы Мухінай, маці загінулага, падчас спарынгу Сяргей Мухін упаў і стукнуўся галавой аб падлогу, а яго супернік сеў зверху і пачаў біць яго па лбе і цемені. Мухін страціў прытомнасць, яго на хуткай павезлі ў адзін са шпіталяў Краснадара. «Са словаў лекара, адбітая была толькі галава. Лекар тады здзівіўся, што на целе ў Сярожы — ніводнай гематомы, то бок выходзіць, што «адбівалі» толькі галаву. Цела было чыстае», — распавяла «Медузе» Марыя Мухіна.

Сяргей Мухін. Фота: «Рэгіён анлайн»

Мухін правёў у коме каля тыдня, і пазней ён так і не змог аднавіцца. З лякарні яго забралі сваякі. Па іх словах, тады ён ужо важыў каля 50 кілаграмаў, нанова вучыўся хадзіць і есці, міміка на яго твары адсутнічала, функцыянаваў толькі правы бок твару.

«Мой брат заўсёды жыў спортам, ён займаўся боксам. Ён быў фізічна здаровым хлопцам, якога ператварылі ў інваліда першай групы. Спачатку ён быў не ў сабе пасля аперацыі, шкадаваў, казаў, што марыў пра гэтую працу. Ніхто не ведаў, што ў коле сваіх можна вось так пацярпець», — распавяла Марыя Мухіна. Праз некалькі месяцаў пасля выпіскі Мухіну з-за ўскладненняў зноў прыйшлося легчы ў бальніцы; у канцы лютага 2017 года ён памёр у палаце.

Паядынак 29 лютага 2016 года запісвалі на мабільны тэлефон Сяргея Мухіна — ён сам прасіў зрабіць запіс паядынку аднаго з супрацоўнікаў АМАП. У той жа дзень запіс знік. Усяго за паядынкам назіралі каля 40 супрацоўнікаў спецпадраздзялення. У краснадарскі АМАПе каментаваць сітуацыю адмовіліся, ГУ МУС па Краснадарскім краі адмовіўся ад аператыўных каментароў і папрасіў скласці пісьмовы запыт. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031