Знайсці
06.04.2017 / 10:426РусŁacБел

Беларус купляў у пецярбургскага махляра BMW X5, але застаўся і без грошай, і без машыны

Жыхар Беларусі, які прыехаў у Пецярбург дзеля белага BMW X5, стаў ахвярай махляра. «Прадавец» узяў грошы і з'ехаў на аўто, якое мусіў прадаць.

Як паведамляе пецярбургскі партал «Фантанка», вечарам 4 красавіка ў аддзеле паліцыі Фрунзенскага раёна Санкт-Пецярбурга звярнуўся 36-гадовы жыхар Беларусі, які папрасіў знайсці чалавек, які абяцаў, але так і не прадаў яму машыну. Па словах беларуса, ён збіраўся купіць белы BMW X5, які знайшоў па прыватнай аб'яве ў інтэрнэце. Менавіта дзеля здзелкі ён прыляцеў у Пецярбург.

Сустрэча з прадаўцом, які назваўся Ігарам, адбылася каля дома №17 па вуліцы Басейнай. Атрымаўшы 280 тысяч расійскіх рублёў (5 тыс. даляраў) і 7,5 тысячы даляраў, «Ігар» адвёз пакупніка на вуліцу Салава, 57 для афармлення страхоўкі. Ужо зайшоўшы ў будынак, мужчына ўбачыў, як «Ігар» з'язджае на белым БМВ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031