Знайсці
06.04.2017 / 09:553РусŁacБел

Польская апазіцыя заклікала аднавіць стары фармат праграмы Каліноўскага

У польскім Сейме прайшла канферэнцыя дэпутатаў «Грамадзянскай платформы» ў сувязі з сітуацыяй у Беларусі. Палітыкі распавялі польскім медыя пра хвалю рэпрэсій, у тым ліку пра масавыя арышты і збіццё нязгодных з палітыкай рэжыму Лукашэнкі.

Апазіцыйныя дэпутаты адзначылі, што рэакцыя польскага МЗС на беззаконне ў Беларусі была недастатковай. Сярод іншага, дэпутат Робэрт Тышкевіч заклікаў урад тэрмінова аднавіць старыя правілы набору на праграму імя Каліноўскага:

— Зноў маем сярод беларускіх студэнтаў такіх, якіх пераследуюць. Таму звяртаемся да міністра адукацыі і польскага ўрада, каб была вернута праграма Каліноўскага ў такім выглядзе, як яна функцыянавала ў часы нашага кіравання, а менавіта адрасаваная звычайным студэнтам беларускіх навучальных устаноў, адкуль іх адлічылі і пераследуюць.

Паводле Радыё Рацыя

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031