Знайсці
02.04.2017 / 17:4426РусŁacБел

У Мінску затрымалі трох хрысціянскіх прапаведнікаў і абвінавацілі ў «нецэнзурнай лаянцы»

Пра гэта ў сваім фэйсбуку паведаміў Сяргей Луканін.

22 сакавіка ў Менску былі затрыманыя хрысціянскія прапаведнікі з Украіны: Ашот Саркісян, Леанід Намерчук, Уладзіслаў Ярмолаў (Царква «Добрая Вестка»). Яны збіраліся правесці ў Мінску біблейскія семінары з удзелам паўднёва-карэйскага прапаведніка, аднак былі затрыманыя і асуджаныя на 15 сутак па ілжывым абвінавачванні нібыта за тое, што лаяліся матам.

Знаходзяцца яны на Акрэсціна, павінны выйсці ў сераду 5 красавіка ў 9.30 раніцы. Яны накіравалі ліст ва ўкраінскую амбасаду, але ніякай рэакцыі не было (не ўпэўнены, што ліст сышоў з Акрэсціна).

Інфармацыя ад Алеся Лагвінца, які вызваліўся пасля адбыцця зняволення па аналагічным ілжывым абвінавачванні (сядзеў з імі ў адной камеры).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031