Паліва даражэе. І зноў на адну капейку
Паводле інфармацыі крыніцы AUTO.TUT.BY, у ноч на 1 красавіка ў Беларусі зноў падаражэе паліва. Цана за літр бензіну і дызелю павялічыцца на 1 капейку. Гэта трэцяе падаражанне паліва ў гэтым годзе.
Цэны на запраўках пасля паўночы будуць выглядаць так: літр АІ-92 — 1 рубель 14 капеек, АІ-95 — 1 рубель 22 капейкі і дызель ДТ-К5 — 1 рубель 26 капеек.
Кошт паліва мяняўся сёлета ўжо двойчы. Кожны раз літр паліва падаражэў на 1 капейку.
Як раней заяўляў канцэрн «Белнафтахім», павышэнне цэн на нафтапрадукты жыццёва неабходнае для НПЗ. «Варта разумець, што рэзкага росту не адбудзецца, змяненне цэн будзе паэтапным і паступовым», — сказалі ў канцэрне.
0
0
0
0
0
0
Маск прыбыў з неабвешчаным візітам у Кітай
 10
У Кітаі выпусцяць копію Tesla Cybertruck для дзяцей
 1
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Кіраўніцтва расійскага прадпрыемства даносіла на экаактывістаў Магілёва, каб вырашыць уласныя праблемы
 5
Ціханоўская наведае Мальту
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера