Знайсці
22.03.2017 / 15:5420РусŁacБел

Беларусы далучаюцца да новага флэш-мобу #мяненеўзялі і дзеляцца ўласнымі фіяска

Флэш-моб стаў працягам папярэдняга абмеркавання пра #маепершыягрошы і стартаваў у рускамоўным сегменце Facebook сёння ранкам. Першапачаткова задумвалася сабраць спіс гісторый ад паспяховых людзей пра тое, як ім адмаўлялі працадаўцы ці ўвогуле не запрашалі на сумоўе, і такім чынам падтрымаць тых, каму сёння таксама не шанцуе, падбадзёрыць, маўляў, усё наперадзе.

Шмат для каго флэш-моб стаў нагодай узгадаць мінулае і пасмяяцца з гэтага ці, наадварот, крыху пасумаваць. Для некаторых карыстальнікаў сацсетак гэта яшчэ стала выдатным генератарам жартаў: нехта ўзгадваў, як яго не ўзяў АМАП, кагосьці не паклікалі замуж і інш.

Беларусы таксама паціху далучаюцца да флэш-мобу. Вось толькі некаторыя выказванні.

Альтэрнатыўны пункт гледжання на флэш-моб у стваральніцы праекта Abajour.by Марыі Сталяровай: яна параіла ўсім беларусам забіць на яго і замест хныкання пайсці шукаць працу, калі да гэтага часу не атрымалася.

Кацярына Карпіцкая

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031