Знайсці
17.03.2017 / 22:2710РусŁacБел

У Малдове віно прызналі харчовым прадуктам

Віно ў Малдове прызнанае харчовым прадуктам, яго можна будзе прадаваць у крамах пасля 22 гадзін, будуць знятыя абмежаванні на яго рэкламу. Гэта прадугледжваюць прынятыя парламентам папраўкі ў закон аб вінаградзе і віне, у закон аб вытворчасці і абароце этылавага спірту і алкагольнай прадукцыі, закон аб рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці, закон аб рэкламе, паведамляе БЕЛТА.

У законе аб вінаградзе і віне будзе запісана, што віно — харчовы прадукт, атрыманы выключна поўным або часткова спіртавым закісаннем свежых або замарожаных гронак, прэсаваных або непрэсаваных, альбо свежага вінаграднага сусла.

У адрозненне ад большасці іншых алкагольных напояў, харчовыя крамы змогуць прадаваць віно пасля 22.00. Таксама віно не будзе трапляць пад артыкул аб абмежаванні рэкламы алкагольных напояў на тэлебачанні і ў друкаваных СМІ.

Мэтай прынятых паправак з'яўляецца забеспячэнне ўстойлівага развіцця вінаробнага сектара Малдовы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031