Знайсці
17.03.2017 / 18:5038РусŁacБел

Ганна Канапацкая стварае фонд дапамогі рэпрэсаваным

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая вырашыла пачаць «барацьбу з бязмежжам і беззаконнем, якія творацца ў нашай краіне» і абвясціла пра стварэнне Фонду дапамогі пацярпелым падчас мірных вулічных акцый. Праз яго яна збіраецца сабраць грошы на аплату штрафаў тым, каго асудзілі за ўдзел у мірных акцыях пратэсту супраць падатку на дармаедства.

Ганна Канапацкая са зламанай нагой на Маршы недармаедаў у Мінску 15 сакавіка. Фота Дзмітрыя Брушко.

«Асабіста я двойчы звярталася ў Адміністрацыю прэзідэнта, і два разы атрымлівала невыразныя адпіскі. Такія ж адпіскі атрымлівалі ад дзяржорганаў і іншыя грамадзяне і арганізацыі», - сказала Ганна Канапацкая.

На думку дэпутата, дэкрэт № 3 з'яўляецца несправядлівым і незаконным, бо парушае Канстытуцыю. Яна лічыць, што перад тым, як выйсці на вуліцу, людзі выкарыстоўвалі ўсе законныя сродкі для адмены дакумента. Але ўлада ні да каго не прыслухалася.

«Улада сама стварыла сённяшнюю сітуацыю, рэзка павялічыўшы сацыяльнае напружанне і пратэстныя настроі ў грамадстве. Вынікам сталі масавыя мірныя вулічныя акцыі пратэсту, якія ахапілі ўсю краіну. Улада стрымлівалася да апошняга, але зноў сарвалася ў балота брутальных арыштаў і несуразмернага прымянення сілы», - пракаментавала Ганна Канапацкая затрыманні ўдзельнікаў Маршаў недармаедаў.

За ўдзел у акцыях пратэсту толькі актывісты Аб'яднанай грамадзянскай партыі, у якой знаходзіцца Ганна Канапацкая, атрымалі штрафаў на 5 тысяч рублёў. Акрамя таго, па ўсёй краіне арыштавалі больш за сотню чалавек, у тым ліку лідараў апазіцыі.

Усе сабраныя народныя сродкі дэпутат накіруе на выплату штрафаў асуджаным за ўдзел у пратэстах.

«Штотыднёвыя справаздачы па руху сродкаў будуць публікавацца на маёй старонцы ў Facebook. Па завяршэнні работы Фонду ўсе сродкі, што засталіся ў ім, будуць перададзеныя дзіцячаму дому», - сказала Ганна Канапацкая.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031