Знайсці
17.03.2017 / 18:3721РусŁacБел

Рэдактарку сайта Kraj.by будуць судзіць за артыкул пра акцыю «недармаедаў» у Маладзечне

Супрацоўнікі міліцыі склалі адміністрацыйны пратакол на рэдактарку сайта Kraj.by Святлану Цішко. Журналістку вінавацяць у парушэнні парадку арганізацыі масавых мерапрыемстваў (арт. 23.34).

Прэтэнзіі міліцыі заключаюцца ў тым, што інфармацыйны сайт паведамляў пра падрыхтоўку несанкцыянаванай акцыі пратэсту супраць Дэкрэта №3, якая адбылася ў мінулую пятніцу ў Маладзечне.

Супрацоўнікі міліцыі лічаць, што размяшчэннем такой інфармацыі рэдактар сайта заклікала грамадзянаў да ўдзелу ў несанкцыянаваным мітынгу. Сама Святлана Цішко перакананая, што ніякім чынам не парушала заканадаўства і нікога не заклікала нікуды выходзіць.

— Гэта быў звычайны інфармацыйны матэрыял пра тое, як у горадзе рыхтуюцца да акцыі, напярэдадні якой цэнтральную плошчу Маладзечна нават абнеслі металічнай агароджай, — расказала Святлана прэс-службе БАЖ.

Паводле супрацоўнікаў міліцыі, пратакол супраць Святланы Цішко перададзены ў суд.

baj.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031