Знайсці
14.03.2017 / 17:034РусŁacБел

Вучэнні: у цэнтры Мінска ратавальнікі будуць тушыць гандлёвы цэнтр з верталётаў

15 сакавіка МНС правядзе ў гандлёва-забаўляльным цэнтры Galleria Minsk на пр. Пераможцаў вучэнні з авіяцыяй, паведаміў БелТА афіцыйны прадстаўнік Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Аляксандр Папко.

Вучэнні пачнуцца ў 10.00. «Задзейнічаецца авіяцыя МНС і вялікая колькасць спецтэхнікі», — распавёў ён. Паводле легенды, на верхніх паверхах гандлёва-забаўляльнага цэнтра адбудзецца ўзгаранне. Ратавальнікі будуць адпрацоўваць эвакуацыю наведвальнікаў і работнікаў цэнтра і розныя спосабы пажаратушэння. Пры эвакуацыі будуць выкарыстоўвацца ў тым ліку і верталёты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031