Знайсці
14.03.2017 / 07:50РусŁacБел

Янка Запруднік. Надзіна малітва

Нядаўна мая жонка Надзя сказала мне:

«Калі я ў Амэрыцы рыхтавалася да чарговай выстаўкі нашага народнага мастацтва, я заўсёды зьвярталася да Бога: «Памажы мне Божа ўславіць Беларусь». 
Вось я й адгукнуўся на ейныя словы, напісаў Янка Запруднік

***

Памажы мне Божа Беларусь уславіць,
цяжкі лёд няведы пра наш край расплавіць,
паказаць прыгожасьць нашага мастацтва,
шматкалёрнай вышыўкі, прадзеньня і ткацтва
зь ільняною ніткай вытканымі ўзорамі,
васількамі сінімі, рамонкамі, зорамі;
паказаць наведнікам край заакіянскі,
мой народ са сьпеўнай моваю славянскай,
распавесьці людзям пра долю-нядолю,
пра нашу мінуўшчыну й змаганьне за волю.
Дай мне, мілы Божа, ўменьня і цярпеньня
расьсяваць пра родны край плоднае насеньне.

05.03.2017 


Янка Запруднік

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031