Знайсці
10.03.2017 / 23:3437РусŁacБел

У журы прэміі «Кніга года» жонка прагаласавала за кнігу мужа, а муж — за жончыну

Насуперак вынікам чытацкага галасавання, галасамі журы прэмію «Кніга года» і 1000 еўра атрымала паэтка Наста Кудасава за зборнік вершаў «Маё невымаўля». Гэтая кніга атрымала 21 голас.

Другое і трэцяе месца падзялілі кнігі Уладзіміра Арлова і Паўла Татарнікава «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі» і «Бэзавы і чорны» Альгерда Бахарэвіча.

У народным жа галасаванні за «Кнігу года» перамагла кніга Андруся Горвата «Радзіва Прудок». У першую тройку ўвайшлі таксама «Айчына. Ад Рагнеды да Касцюшкі» Уладзіміра Арлова і Паўла Татарнікава і «1813» Уладзіміра Садоўскага.

Прэмія «Кніга года» заснаваная ПЭН-цэнтрам. Выданні намінуюць самі пісьменнікі, з іх складу ўтвараецца і журы. У той жа час на старонцы kniha.of.by галасавалі чытачы.

Што цікава, удзельнік журы Альгерд Бахарэвіч прагаласаваў за кнігу сваёй жонкі Юліі Цімафеевай. А Юлія Цімафеева прагаласавала за кнігу мужа, Альгерда Бахарэвіча.

Галасы журы выстаўленыя ў адкрыты доступ на сайце прэміі.

СГ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031