Знайсці
08.03.2017 / 19:044РусŁacБел

Трамп і Клінтан памяняліся паламі у п'есе-эксперыменце пра выбары ў ЗША

Амерыканскія навукоўцы арганізавалі спекталь пра прэзідэнцкія дэбаты паміж Дональдам Трампам і Хілары Клінтан, якія адбыліся ў кастрычніку 2016 года.

Акторы падчас рэпетыцыі.

Марыя Гуадалупе, прафесар эканомікі і палітычных навук з бізнэс-школы INSEAD, і Джо Салваторэ, прафесар у сферы тэатральнай адукацыі з Універсітэта Нью-Ёрка, дамовілся паставіць драму з абсалютна тымі ж рэплікамі, рухамі, інтанацыямі і нават выразамі твару, як у кандыдатаў у прэзідэнты.

Толькі Дональда Трампа грала жанчына, а Хілары Клінтан — мужчына.

Ідэяй прафесараў было праверыць, наколькі стаўленне да паводзінаў людзей памяняецца ў залежнасці ад таго, мужчына ці жанчына вымаўляе тыя ж самыя словы, піша сайт Універсітэта Нью-Ёрка.

Фрагмент п'есы. Кандыдаты абмяркоўваюць пытанні міжнароднага гандлю.

Навукоўцы, пачынаючы праект, думалі, што эксперымент падцвердзіць няроўнасць палажэння жанчыны і мужчыны на дэбатах, што рэзкасць Трампа будзе выглядаць яшчэ больш недаравальнай з боку жанчыны, а меркаваная кампетэнтнасць Клінтан будзе яшчэ больш пераканаўчай, калі яе будзе дэманстраваць мужчына.

Перад п'есай і пасля яе праводзіліся два апытання аўдыторыі, якая пераважна складалася з прадстаўнікоў акадэмічных колаў, а таксама адбылася дыскусія, падчас якой гледачы маглі абмеркаваць убачанае.

«Людзі былі здзіўленыя, бо іх чаканні не спраўдзіліся», — адзначае прафесар Гуадалупе.

Многія былі шакаваныя, што не ўбачылі ў рэпліках Клінтан, якія вымаўляў актор-мужчына, таго, што выклікала давер, калі гучала з боку сапраўднай Клінтан. У той жа час паводзіны акторкі-«Трампа» здаліся слухачам куды больш прывабнымі і разумнымі.

«Тая ж самая спрэчка. Хілары педантычная, а Трамп вядз сябе як раззлаваны хлопчык. Аднак я здзіўлены, што словы Трампа гучаць больш разумна і трапна з вуснаў жанчыны», — кажа адзін з каментатараў на youtube.

«Уаў. Мужык справа выглядае занадта ўсмехлівым палітыкам-падманшчыкам, махляром. А жанчына злева - больш чалавечнай, як голас народу, які злуецца на пранырлівых палітыканаў у іхных строях. Каб Трамп быў жанчынай, ён бы перамог з агромным адрывам», — напісаў іншы глядач.

Аляксандр Гелагаеў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера