Знайсці
08.03.2017 / 11:294РусŁacБел

Цэнтр навін ААН: у парламентах Ісландыі, Нікарагуа, Іспаніі і Беларусі больш траціны дэпутатаў жанчыны

За мінулы год колькасць жанчын сярод дэпутатаў па ўсім свеце павялічылася на адзін працэнт. На сённяшні дзень у парламентах свету ім належыць усяго 23% дэпутацкіх месцаў. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе Міжпарламенцкага саюза, які ўтрымлівае статыстыку за 2016 год. Яго выпуск прымеркаваны да Міжнароднага жаночага дня.

У дакуменце паведамляецца, што пакуль нямногім краінам удалося давесці долю жанчын-заканадаўцаў да 30%. У ліку такіх «перадавікоў» — Ісландыя, Нікарагуа, Іспанія і на чацвёртым месцы Беларусь. Сярод беларускіх дэпутатаў — 34,5% жанчын. Для параўнання: народныя абраннікі-жанчыны ў Расіі складаюць 13%, у Казахстане — 27,1% і Грузіі — 16%.

Прадстаўнікі Міжпарламенцкага саюза заявілі, што, нават стаўшы дэпутатамі, жанчыны па-ранейшаму сутыкаюцца з гвалтам. Калі не прыняць актыўных мер, то гендарны парытэт сярод парламентарыяў наступіць не раней, чым праз паўстагоддзя.

КК паводле un.org

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031