Знайсці
06.03.2017 / 14:467РусŁacБел

У Іўі хуліган разбіў дзве скульптуры Божай Маці

 У Іўі затрымалі хулігана, які разбіў дзве скульптуры Божай Маці, паведамілі ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Нецвярозы малады чалавек 1995 года нараджэння разбурыў дзве статуі Божай Маці ў розных частках населенага пункта. Чым яму не дагадзілі скульптуры, якія размяшчаліся ля прыватных дамоў, не вядома. Разбіўшы іх, прычым без дапамогі падручных сродкаў, ён адправіўся дадому.

«Малады чалавек яшчэ да канца не працверазеў, калі да яго з раніцы прыйшлі міліцыянты. Крымінальная справа заведзеная па артыкуле «хуліганства», — адзначылі ў прэс-службе.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031