Знайсці
06.03.2017 / 12:003РусŁacБел

Памерла адна з пацярпелых пры выбуху на Скідзельскім цукровым камбінаце

42-гадовая жанчына памерла ў ноч з пятніцы на суботу. Пацярпелая праходзіла лячэнне ў Гродзенскай БХМД.

— Стан другой пацярпелай застаецца цяжкім, — распавялі ў Гродзенскай БХМД.

Загінулай жанчыне было 42 гады, у яе засталіся двое дзяцей.

Ноччу 25 лютага на цукровым камбінаце ў Скідзелі адбыўся выбух пылапаветранай сумесі. Пяць работніц камбіната (узростам 42-54 гады) атрымалі апёкі (ад 50% цела і вышэй), баратраўмы і былі шпіталізаваны. Пазней трох з іх перавезлі ў Рэспубліканскі апёкавы цэнтр у Мінску. Па дадзеным факце Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па арт. 428 Крымінальнага кодэкса (Службовая халатнасць). Санкцыя артыкула — да 5 гадоў пазбаўлення волі.

На мінулым тыдні дактары распавядалі, што стан дзвюх пацыентак, якія праходзілі лячэнне ў Гродне, цяжкі. Жанчыны былі ўведзены ў стан медыкаментознай комы.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031