Знайсці
06.03.2017 / 11:2819РусŁacБел

Знайшоўся мінскі чыноўнік-камуніст, які набраў грошай у знаёмых і знік

На сённяшні дзень Петрамовіч затрыманы і знаходзіцца пад следствам.

Мікалай Петрамовіч працаваў намеснікам кіраўніка адміністрацыі Партызанскага раёна, адказваў за ідэалогію. А яшчэ быў дэпутатам Мінгарсавета, прычым не абы-якім — партыйным, ад праўладных камуністаў.

Але ў лістападзе 2016 года Петрамовіч знік адусюль. На сайце адміністрацыі Партызанскага раёна інфармацыю пра яго ўжо прыбралі. Хадзілі чуткі, што чыноўнік-дэпутат набраў грошай і збег з краіны.

У адміністрацыі Партызанскага раёна адказвалі, што з 24 кастрычніка Петрамовіч у іх больш не працуе. Чаму раптам ён пакінуў пасаду, тлумачыць адмаўляліся.

Але сёлета ў пачатку сакавіка стала вядома, што Петрамовіча ўсё ж знайшлі праваахоўнікі.

«Мікалай Петрамовіч затрыманы Следчым камітэтам, — паведаміў «Нашай Ніве» афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Аляксей Клімовіч, — У яго дачыненні праводзяцца следчыя дзеянні».

Падрабязнасці справы следчыя пакуль не агучваюць.

***

Мікалай Петрамовіч нарадзіўся ў 1978 годзе ў Жыровічах. Вучыўся на следча-экспертным факультэце Акадэміі МУС Беларусі, у Маскоўскім новым юрыдычным інстытуце. Скончыў Інстытут дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання.

Раней Петрамовіч працаваў начальнікам упраўлення кадраў на мінскім «Інтэграле», узначальваў там арганізацыю БРСМ.

Калі балатаваўся ў мясцовыя дэпутаты, указваў у дэкларацыі сярэдні заробак за 2013 год. Як менеджар «Інтэграла» ён атрымліваў штомесяц амаль $1300.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031