Знайсці
05.03.2017 / 08:1710РусŁacБел

МВФ дамовіўся з Украінай аб выдзяленні новага траншу 1 мільярд даляраў

Кіраўніцтва Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) дамовілася з уладамі Украіны аб выдзяленні чарговага траншу фінансавай дапамогі. Пра гэта паведамляе ria.ru са спасылкай на прэс-рэліз арганізацыі.

«Супрацоўнікі МВФ дасягнулі пагаднення з украінскімі ўладамі згодна з абноўленым Мэмарандумам эканамічнай і фінансавай палітыкі. Гэта адкрывае шлях для разгляду трэцяга агляду дамоўленасці ў рамках механізму пашыранага фінансавання радай дырэктараў <…> ў другой палове сакавіка», - гаворыцца ў паведамленні.

«Мы дасягнулі пагаднення з МВФ аб пераглядзе праграмы супрацоўніцтва і вынясенні пытання аб выдзяленні наступнага траншу на разгляд Рады дырэктараў Фонду. Гэта вынік выканання Украінай узгодненай з МВФ праграмы рэформаў і сумеснай суладнай працы прэзідэнта, урада і Нацыянальнага банка», — напісаў на сваёй старонцы ў Facebook міністр фінансаў Украіны Аляксандр Данілюк.

Адзначаецца, што Украіне будзе прадастаўлена каля 1 мільярда даляраў. Па дадзеных фонду, агульны аб'ём фінансавай дапамогі Украіне дасягне адзнакі ў 8,32 мільярда даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031