Знайсці
21.02.2017 / 21:325РусŁacБел

Імпазантнага англійскага брамніка, які з'еў пірог падчас гульні, звольнілі з клуба

Клуб «Сатан Юнайтэд», што выступае ў пятым дывізіёне, звольніў запаснога брамніка Уэйна Шоу, які з'еў пірог падчас матчу Кубка Англіі супраць «Арсенала» (0:2). Пасля сустрэчы камісія, якая займаецца выяўленнем парушэнняў пры гульні на таталізатары, пачала расследаванне ў дачыненні да галкіпера.

Перад пачаткам матчу адна з букмекерскіх кантор прымала стаўку з каэфіцыентам 8 да 1 на тое, што Шоу падчас гульні з'есць пірог. У выніку галкіпер, вага якога складае 125 кг, зрабіў гэта на 83-й хвіліне.

«Менеджар «Сатана» Пол Досвел папрасіў Шоу пакінуць клуб, і ён гэта зрабіў», - піша Sky Sports.

Sport-express.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера