Знайсці
13.02.2017 / 17:493РусŁacБел

Пілот выступіла перад пасажырамі з прамовай пра Трампа і Клінтан. Яе знялі з самалёта

Пілота авіякампаніі United Airlines, якая вырашыла пагаварыць з пасажырамі пра свае праблемы, знялі з рэйса. Гэта адбылося на борце самалёта, які накіроўваўся з Осціна (штат Тэхас) у Сан-Францыска, піша Meduza.

Пілот увайшла ў салон самалёта ў цывільнай вопратцы. Спачатку яна праз гучную сувязь папрасіла пасажыраў прагаласаваць за тое, ці трэба ёй апранаць форму або ляцець як ёсць. Пасля гэтага яна распавяла пра свой развод.

Таксама пілот паведаміла, што яна не галасавала на прэзідэнцкіх выбарах ні за Дональда Трампа, ні за Хілары Клінтан. Абодвух кандыдатаў яна назвала хлусамі.

У працэсе выступлення пілота каля 20 пасажыраў заявілі, што яны не адчуваюць сябе ў бяспецы з такім капітанам, і пакінулі самалёт.

У выніку United Airlines высадзіла пілота, а рэйс ўзначаліў іншы капітан. Самалёт узляцеў з затрымкай у дзве гадзіны.

Прадстаўнік авіякампаніі пацвердзіў, што пілот сапраўды ўвайшла ў самалёт у цывільнай вопратцы. Растлумачыць, як гэта адбылося, ён не змог. United Airlines паабяцала абмеркаваць з пілотам тое, што здарылася.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031