Знайсці
13.02.2017 / 14:2229РусŁacБел

Сярэдзіч: Я заклікаў Лукашэнку пайсці шляхам Ярузэльскага

Галоўны рэдактар «Народнай волі» Іосіф Сярэдзіч распавёў «Нашай Ніве», пра што ён размаўляў сёння на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.

Сп. Сярэдзіч зазначыў, што выступіў сёння адвакатам незалежных СМІ.

«Праблема, якая існавала апошнія гады з рэгіянальнымі газетамі, ад сёння знікае. Лукашэнка сказаў мне: «Можаш адкрыта сказаць сваім калегам, што больш яе не будзе».

«Барысаўскія навіны» і «Газета Слонімская» цяпер атрымаюць доступ у кіёскі ды падпісныя каталогі.

Па словах Сярэдзіча, «Народная воля» будзе і далей трымацца таго курсу, якога трымалася.

«Для нас самае галоўнае — адстойваць дэмакратычныя каштоўнасці, правы чалавека, свабоду слова. Мы — за плюралізм. Навошта ўсё мяняць? Мы ж не будзем сёння падмяняць «Советскую Белоруссию» ці іншую афіцыйную газету? «Народная воля» застаецца «Народнай воляй».

Галоўны рэдактар «Народнай волі» кажа, што не ішоў дамаўляцца з Аляксандрам Лукашэнкам. «Мая справа была — выказаць сваё бачанне развіцця падзей Беларусі, якім чынам усім нам, беларусам, не дапусціць нейкіх драматычных падзей на нашай зямлі, каб тут не палыхнула нічога, каб не было вайны і крывавых разборак».

«Я ўспомніў таго ж Ярузэльскага. У крытычны час для палякаў Ярузэльскі ініцыяваў нацыянальны польскі круглы стол. Я думаю, што над гэтай прапановай задумаецца і Лукашэнка, і я не выключаю, што такая магчымасць будзе. Трэба садзіцца і спакойна вырашаць», — рэзюмаваў Сярэдзіч.

Апытанка

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера