Знайсці
13.02.2017 / 08:482РусŁacБел

У ваколіцах самай высокай дамбы ў ЗША эвакуююць 100 тысяч чалавек

Улады Каліфорніі заклікалі жыхароў поўначы штата пакінуць раён паблізу Аравільскай плаціны з-за пашкоджання аварыйнага вадаскіду на 230-метровай дамбе. Існуе пагроза затаплення ў раёне самай высокай дамбы ў ЗША.

AP

Аварыйны вадаскід можа не вытрымаць нагрузкі і абрынуцца ў любы момант, заяўляюць улады, прапануючы тысячам жыхароў пакінуць свае дамы.

Пасля моцных залеўных дажджоў узровень вады ў возеры Аравіль падняўся да крытычнай адзнакі, панізіць якую не ўдаецца з-за няспраўнага стану аварыйнага вадаскіду.

Reuters.com

Гаворка ідзе пра тое, што калі аварыйны вадаскід перастане выконваць сваю функцыю, то вада з возера можа падняцца вышэй узроўню плаціны, што пагражае некантраляваным ператокам вады праз лінію плаціны.

За 50-гадовую гісторыю Аравільскай плаціны, самай высокай у ЗША (230 метраў), эвакуацыя мясцовых жыхароў прапануецца ўпершыню.

У паведамленні шэрыфа аднайменнага горада спецыяльна падкрэсліваецца, што гэта не вучэнні, а рэальная надзвычайная сітуацыя.

100 тысячам жыхарам настойліва рэкамендавана пакінуць горад і ад'ехаць ад яго далей на поўнач.

San Francisco Chronicle

Бі-бі-сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031