Знайсці
13.02.2017 / 09:5124РусŁacБел

У Мінску пачаўся суд над гімназістам, які абвінавачваецца ў нападзе з нажом на настаўніцу

У Мінскім гарадскім судзе сёння, 13 лютага, пачаўся працэс па справе вучня гімназіі №74, якога абвінавачваюць у нападзе з нажом на настаўніцу рускай мовы і літаратуры.

Бацькі ўпершыню пабачылі сына з 23 мая

Дзевяцікласнік Данат С., вучань мінскай гімназіі №74, абвінавачваецца ў тым, што ў маі 2016 года напаў на 57-гадовую Валянціну Губарэвіч, настаўніцу рускай мовы і літаратуры. Па версіі следства хлопец нанёс жанчыне не менш за 15 удараў нажом. Настаўніца выжыла.

16-гадовага хлопца прызналі адэкватным. Даната абвінавачваюць у замаху на забойства, яму пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі. Ён знаходзіцца пад вартай у СІЗА на Валадарскага. Да інцыдэнту хлопец не стаяў на ўліку, сям’я яго лічылася шчаснай.

Пацярпелая Валянціна Губарэвіч

Валянціна Губарэвіч ад каментароў адмовілася. Раней жанчына казала, што не трымае злосці на хлопца. На пасяджэнне жанчына прыйшла з дачкой. Яе інтарэсы абараняе адвакат Дакуцька.

Аляксандр Астапенка, адзін з трох адвакатаў абвінавачанага таксама адмовіўся ад каментароў: «Надта складаная справа», сказаў ён.

Працэс праходзіць у закрытым рэжыме. Пракурор — Вольга Герасімовіч, што была на працэсе Уладзіміра Кондруся. Суддзя — Валянціна Зянькевіч.

У суд будуць выклiкаць аднакласнiкаў Даната ў якасцi сведкаў па справе.

Улад Швядовіч, фота Ірыны Арахоўскай

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031