Знайсці
12.02.2017 / 22:563РусŁacБел

Пацярпелая ў аварыі прэм'ер-міністр Польшчы з'явілася ў эфіры вячэрніх навін польскага тэлебачання АЎДЫЁ

Прэм'ер-міністар Польшчы Бэата Шыдла з'явілася ў эфіры вячэрніх навін польскага тэлебачання і супакоіла суграмадзян паведамленнем аб адсутнасці ў яе цяжкіх траўмаў. 

Палітык звязалася са студыяй праз смартфон і заявіла пра тое, што ў яе ўсё добра і хутка яна спадзяецца выйсці са шпіталя, як толькі дазволяць дактары.

Бэата Шыдла трапіла ў аўтамабільную аварыю ў пятніцу, 10 лютага, у горадзе Асьвенцім на поўдні краіны. Старшыня Кабінэту міністраў Польшчы накіроўвалася з Варшавы на выходныя да дому. На шляху аўтакалёны, якая перавозіла прэм’ера, нечакана зьявіўся невялікі легкавы Fiat. Пазьбягаючы сутыкненьня, кіроўца ўрадавай машыны зьвярнуў з трасы, у выніку чаго аўто з прэм’ерам урэзалася ў дрэва на абочыне.

Разьбіты ўрадавы аўтамабіль Audi A8, на якім ехала Бэата Шыдла. PAP/Andrzej Grygiel

У выніку аварыі прэм'ер-міністар атрымала лёгкія траўмы й гематомы. Бэата Шыдла прайшла неабходныя дасьледаваньні ў шпіталі Асьвенціма, а пазьней была дастаўленая на верталёце мэдыцынскай авіяцыі ў клініку Варшаўскага ваеннага мэдыцынскага інстытуту.

Вінаваты ў сутыкненні з картэжам прэм'ер-міністра Польшчы — 21-гадовы мужчына. Яму пагражае пазбаўленне волі тэрмінам да трох гадоў, паведамляе Радыё Польшча.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031