Знайсці
10.02.2017 / 11:2718РусŁacБел

Лукашэнка патрабуе збалансаванага развіцця і пошуку новых кропак росту эканомікі

Аляксандр Лукашэнка патрабуе забяспечыць збалансаванае развіццё эканомікі краіны. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на нарадзе па актуальных пытаннях развіцця эканомікі.

«У сучасным свеце пытанні развіцця эканомікі, пошуку новых кропак яе росту актуальныя для любой дзяржавы. Мы не з'яўляемся ў гэтым плане выключэннем», — сказаў прэзідэнт.

У ліку запрошаных на нараду — невялікая група экспертаў, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў правядзенні сацыяльна-эканамічнай палітыкі ў Беларусі. «Гэта значыць з аднаго боку — людзі, якія сёння займаюцца эканомікай. З іншага - якія займаліся эканомікай на гэтах самых пасадах учора, але да гэтага часу працуюць у той ці іншай эканамічнай структуры, і для якіх развіццё нашай краіны неабыякава», — растлумачыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік расказаў, што ў апошні час атрымлівае вельмі шмат лістоў з розных крыніц, у якіх адмыслоўцы выказваюць сваю пазіцыю і пункт гледжання.

«Часам крытычную ў дачыненні да некаторых напрамкаў развіцця нашай эканомікі. Я адчуваю, што назапасілася некалькі такіх прапаноў, якія мы павінны сёння абмеркаваць, кіруючыся прынцыпам адкрытасці размовы прэзідэнта з рознымі пластамі насельніцтва», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, неабходна ў ходзе дыскусіі вызначыцца па далейшых дзеяннях, магчыма нестандартных, якія могуць надаць дадатковы імпульс беларускай эканоміцы.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031