Знайсці
10.02.2017 / 09:584РусŁacБел

SpaceX апублікавала відэа з выпрабавальнага тунэля Hyperloop

Кампанія Ілана Маска SpaceX паказала на відэа, як выглядае выпрабавальны ўчастак тунэля для вакуумных звышхуткасных цягнікоў Hyperloop. Ён знаходзіцца ў Каліфорніі каля штаб-кватэры SpaceX, і яго даўжыня складае 1,6 км. З 27 па 29 студзеня 27 каманд удзельнічалі ў конкурсе Hyperloop Pod Competition, на якім яны выпрабоўвалі свае прататыпы вакуумных цягнікоў.

Камера, якая здымала выпрабавальны тунэль, знаходзілася на спецыяльным вазку, які выкарыстоўваўся для выпрабавання прататыпаў. Уласнае відэа тунэля зняла і каманда Масачусецкага тэхналагічнага інстытута.

Сярод пераможцаў аказалася 6 каманд.

Самую вялікую колькасць балаў набрала каманда Дэлфцкага тэхнічнага ўніверсітэта (Нідэрланды). Гэтая ж каманда перамагла ў намінацыі «Дызайн і канструкцыя».

У катэгорыях «Хуткасць» і «Прадукцыйнасць» перамог Мюнхенскі тэхнічны ўніверсітэт (Германія).

Самым бяспечным і надзейным цягніком быў праект Масачусецкага тэхналагічнага інстытута (ЗША).

У катэгорыі «Прадукцыйнасць у аперацыях» перамог цягнік каманды Універсітэта штата Мэрылэнд. А самымі інавацыйнымі праектамі журы прызнала цягнікі кампаніі «Reddit» і Універсітэта Вісконсіна.

Праект Hyperloop быў прэзентаваны Іланам Маскам у 2012 годзе. Плануецца, што хуткасныя цягнікі Hyperloop будуць перамяшчацца ў спецыяльных трубах з паніжаным ціскам з хуткасцю да 1200 кіламетраў у гадзіну. Тунэлі плануецца пракладваць як пад зямлёй, так і размяшчаць на паверхні на спецыяльных эстакадах.

Максім Маханькоў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031