Знайсці
10.02.2017 / 09:4612РусŁacБел

У справе аб штурме кватэры мінскага педыятра паставілі кропку: крымінальнага разбіральніцтва не будзе

Следчы камітэт ўсё ж адмовіў у завядзенні крымінальнай справы аб перавышэнні праваахоўнікамі службовых паўнамоцтваў падчас штурму кватэры мінскага педыятра Дзмітрыя Серады. Ужо трэці раз.

Амаль месяц таму пракуратура Мінска адмяніла папярэдняе рашэнне мінскіх следчых — і завяла крымінальную справу ў дачыненні да нейкага міліцыянера з Заводскага РУУС па ч.1 арт. арт. 426 Крымінальнага кодэкса (Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў). Матэрыялы тады накіравалі ў Следчы камітэт.

Сталічны педыятр Дзмітрый Серада, кватэру якога памылкова штурмаваў АМАП у жніўні мінулага года, настойвае: затрыманне праходзіла даволі жорстка, ён атрымаў траўмы.

На днях ён атрымаў ліст з упраўлення Следчага камітэта па Мінску. Паведамляецца, што 6 лютага чарговы раз было адмоўлена ў завядзенні крымінальнай справы ў дачыненні да двух міліцыянтаў Заводскага РУУС і супрацоўнікаў АМАПа.

А менавіта: «Па фактах прычынення цялесных пашкоджанняў [лёгкіх і якія не пацягнулі расстройства здароўя], а таксама пашкоджанні маёмасці сям'і пры затрыманні Серады адмовіць (…) з прычыны адсутнасці ў дзеяннях складу злачынства».

Высветлілася, што хоць 9 студзеня сталічная пракуратура вырашыла ўсё ж распачаць справу, ужо 18 студзеня Генпракуратура адмяніла такое рашэнне. Пасля гэтага матэрыялы зноў накіравалі на дадатковую праверку ў УСК Мінска.

Там усё вывучылі - і прыйшлі да тых жа высноў, ужо трэці раз. Атрымліваецца, пастаўлена кропка ў гісторыі са штурмам.

Цікава, што раней пракуратура ў студзеньскім паведамленні пра завядзенне справы не ўказвала, чые менавіта дзеянні даручылі вывучыць следчым - гаворка ішла пра «супрацоўніка УУС». Але з папярэдніх дакументаў можна зрабіць здагадку: акрамя іншага, вывучалася само рашэнне прыцягнуць да штурму супрацоўнікаў АМАП.

Бо прычынай для гэтага былі падазрэньні ва ўчыненні Серады хуліганства — але яны потым не пацвердзіліся.

Так, аперупаўнаважаны аддзела крымінальнага вышуку Заводскага РУУС тлумачыў следчым, што рашэнне задзейнічаць АМАП «было абгрунтаваным, паколькі, згодна з аператыўнай інфармацыяй, Серада з'яўляўся фізічна развітым, які мог аказаць актыўны супраціў».

Свайго падначаленага падтрымліваў і начальнік РУУС Аляксандр Германовіч: «Рашэнне на прыцягненне супрацоўнікаў АМАП оперупаўнаважаным было прынята абгрунтавана і аформлена ва ўстаноўленым парадку» (з пастановы СК за лістапад 2016 аб адмове завядзенні справы).

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031