Знайсці
04.02.2017 / 17:113РусŁacБел

Папская Сіксцінская капэла можа ўзяць удзел у фестывалі «Магутны Божа»

Папская Сіксцінская капэла можа ўзяць удзел у міжнародным фестывалі духоўнай музыкі «Магутны Божа», які пройдзе ў Магілёве ў канцы чэрвеня. Сёння гэтая інфармацыя была агучаная падчас сустрэчы Апостальскага нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Габара Пінтэра і старшыні Магілёўскага аблвыканкама Уладзіміра Даманеўскага, паведамляе БЕЛТА.

У цяперашні час з капэлай вядуцца перамовы, і калі ёй дазволіць гастрольны графік, то яна выступіць з канцэртамі на фестывалі духоўнай музыкі «Магутны Божа». Габар Пінтэр і Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч былі таксама запрошаныя Уладзімірам Даманеўскім наведаць музычны форум, які будзе праходзіць у дні урачыстасцяў, прысвечаных 750-годдзю Магілёва. Кіраўнік вобласці выказаў гатоўнасць у гэты час зноў сустрэцца асабіста з Габарам Пінтэрам і абмеркаваць хвалюючыя яго пытанні.

Бакі закранулі тэмы ўзаемадзеяння па арганізацыі і стварэнні спрыяльных умоў для працы каталіцкіх парафій у Магілёўскай вобласці, магчымасці і праблемы, звязаныя з рамонтам існуючых каталіцкіх храмаў, а таксама будаўніцтвам новых рэлігійных аб'ектаў. У прыватнасці, Уладзімір Даманеўскі паабяцаў падтрымку ў пытаннях рамонту катэдральнага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава ў Магілёве і добраўпарадкаванні прылеглай да яго тэрыторыі. Ён таксама выказаў словы падзякі за дапамогу каталіцкай епархіі ў прывядзенні ў парадак касцёлаў Мсціслава да абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2016».

У кафедральным касцёле святога Станіслава Апостальскі нунцый сёння пагутарыць з каталіцкімі святарамі Магілёўскай вобласці. Затым ён наведае музей гісторыі Магілёва і будаваны каталіцкі прыход святога Антонія Падуанскага.

Арцыбіскуп Габар Пінтэр 5 лютага ўзначаліць Святую Імшу ў магілёўскай катэдры і сустрэнецца з вернікамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031