Знайсці
30.01.2017 / 11:5923РусŁacБел

Экс-кіраўнік «Мотавела» Аляксандр Мураўёў прысуджаны да 11 гадоў зняволення

Архіўнае фота Сяргей Гудзілін

Бізнэсмэн, адзін з былых уладальнікаў завода «Мотавела», Аляксандр Мураўёў прысуджаны да 11 гадоў пазбаўлення волі. Прысуд абвешчаны сёння ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска.

Аляксандр Мураўёў прысуджаны да пазбаўлення волі тэрмінам на 11 гадоў з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады.

Аляксандр Мураўёў быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ у пачатку чэрвеня 2015 года. Ён спрабаваў вылецець з мінскага аэрапорта ў сталіцу Аўстрыі, дзе знаходзіцца офіс яго інвестыцыйнай кампаніі ATEC. У 2007 годзе зарэгістраваны ў Аўстрыі ATEC Holding набыў «Мотавела».

Бізнэсоўцу было прад'яўленае абвінавачванне ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч.4 арт.209, ч.4 арт.16 і ч.4 арт.210, ч.4 арт.16 і ч.2 арт.243, ч.6 арт.16 і ч.2 арт.243 КК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031