Знайсці
17.01.2017 / 12:568РусŁacБел

Лукашэнка: Судан стаў для Беларусі адным з найважнейшых партнёраў на Афрыканскім кантыненце

Судан стаў для Беларусі адным з найважнейшых партнёраў на Афрыканскім кантыненце. Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння на перамовах у пашыраным складзе з прэзідэнтам Судана Амарам Хасанам Ахмедам аль-Башырам, паведамляе БелТА.

«Прыемна, што за мінулыя гады адносіны паміж дзвюма дзяржавамі набылі новую якасць. Судан стаў для нас адным з найважнейшых партнёраў на Афрыканскім кантыненце», - заявіў кіраўнік краіны.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь планамерна рэалізуе самастойную замежную палітыку зыходзячы з нацыянальных інтарэсаў, а не указанняў сусветных цэнтраў сілы. «Мы выступаем за развіццё адносін з усімі дзяржавамі ў духу ўзаемнай павагі, за неўмяшанне ва ўнутраныя справы і прызнанне разнастайнасці шляхоў развіцця», - сказаў ён.

Паводле слоў Лукашэнкі, мэта цяперашняга візіту ў Судан — замацаванне дасягнутых вынікаў і вызначэнне новых перспектыўных напрамкаў сумеснай дзейнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031